... І толькі час ляціць, як страла.
www.antrekot.clan.su
Зусім нядаўда патрапілася мне пад руку кніга аднаго амерыканскага лінгвіста Дж. Лакофа “Метафары, якімі мы жывем”. Мушу зазначыць, што аўтар вельмі арыгінальна падыходзіць да паняцьця метафары і практычнага яе выкарыстання. Так, менавіта выкарыстання. Такім жа ж чынам, як мы карыстаемся патэльняй, шчоткай для зубоў, мы звяртаемся за дапамогай да метафар, якія мы бярэм непасрэдна з галавы. На кожную думку свой адказ у мазгу – метафара. Дрэва – зялёны вобраз, сонца – жоўты, спрэчка – вайна, час – грошы. Так, грошы. Як ні імкнуліся правадыры цягам сямідзесяці гадоў забіць у нашых сэрцах капіталіста-уласніка, час заўжды асацыюецца з грашыма, а грошы – наша ўсё. Менавіта ў маім мазгу прысутнічае яшчэ адзін метафарычны вобраз для часу – страла. Напэўна таму, што час ляціць хутка і з кожным годам усё паскараецца.
Да чаго я спрабую падвесці? Учора мінула ўжо два гады, як пайшоў з жыцця паэт, музыка і мой дарагі сябар, В
...
Читать дальше »